Усе навіны

Сяргей Карповіч: «Трэба было рэалізоўваць свае моманты, яны былі. Асабліва незабіты пенальці»

22 сакавіка, 08:44
1

Абаронца зборнай Беларусі Сяргей Карповіч пракаментаваў паразу ад Чарнагорыі (0:2).

– Трэба было рэалізоўваць свае моманты, яны былі. Асабліва незабіты пенальці. Вядома, заўсёды хочацца выйграваць. Вынік не вельмі станоўчы. Прайгралі – усе засмучаныя.

– Але сустрэча не афіцыйная, мы ж самі ведаем, што згулялі нядрэнна. Ці надоўга затрымаецца гэты невялікі псіхалагічны правал?

– Мы на ўсе гульні настройваемся як на афіцыйныя. Усе імкнуцца выходзіць і аддавацца цалкам, – сказаў Карповіч.