Усе навіны

Алаба – найбольш высокааплатны футбаліст Ла Лігі (L’Equipe)

22 сакавіка, 09:30

Французская газета L'Equipe апублікавала рэйтынг самых высокааплатных гульцоў чэмпіянату Іспаніі.

Узначаліў спіс абаронца «Рэала» Давід Алаба, які зарабляе 1,88 мільёна еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

Топ самых высокааплатных гульцоў Ла Лігі:

1. Давід Алаба («Рэал») – 1,88 млн еўра.

2. Роберт Левандоўскі (Барселона) – 1,87 млн еўра.

3-6. Вінісіус Жуніяр («Рэал») – 1,67 млн еўра.

3-6. Джуд Белінгем («Рэал») – 1,67 млн еўра.

3-6. Ілкай Гюндаган («Барселона») – 1,67 млн еўра.

3-6. Ян Облак («Атлетыка») – 1,67 млн еўра.