Усе навіны

Ліхцін працягне кар'еру ў «Смаргоні»

22 сакавіка, 12:57

Паўабаронца Віталь Ліхцін працягне кар'еру ў «Смаргоні».

28-гадовы футбаліст выступаў за «Смаргонь» у 2022 і 2023 гадах і правёў за гэты перыяд 32 матчы, набраўшы ў іх 13 (6+7) ачкоў. Другую палову мінулага сезону ён правёў у «Жодзіна-Паўднёвым» (Д2).

Раней Ліхцін таксама выступаў за мінскае «Тарпеда», «Ашмяны», «Асіповічы», «Спадарожнік» і «Крумкачы».