Усе навіны

У топ-5 найбольш высокааплатных футбалістаў Бундэслігі – толькі прадстаўнікі «Баварыі» (L’Equipe)

22 сакавіка, 14:45

Французская газета L'Equipe апублікавала рэйтынг самых высокааплатных гульцоў чэмпіянату Германіі.

Узначаліў спіс нападаючы «Баварыі» Хары Кейн, які зарабляе 2,1 мільёна еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

Топ-5 найбольш высокааплатных футбалістаў Бундэслігі:

1. Хары Кейн («Баварыя») – 2,1 млн еўра

2-3. Мануэль Ноер («Баварыя») – 1,66 млн еўра

2-3. Томас Мюлер («Баварыя») – 1,66 млн еўра

4-5. Кінгслі Каман («Баварыя») – 1,42 млн еўра

4-5. Серж Гнабры («Баварыя») – 1,42 млн еўра.