Усе навіны

Nike стане новым спонсарам Нямецкага футбольнага саюза замест Adidas, які пастаўляў экіпіроўку зборным з 1954 года

22 сакавіка, 18:39

Нямецкі футбольны саюз (DFB) заключыў пагадненне з Nike у галіне экіпіроўкі.

Кампанія стане новым тэхнічным спонсарам DFB з 2027 па 2034 гады. Nike будзе пастаўляць экіпіроўку для ўсіх нацыянальных каманд краіны.

Да 2027 года DFB працягне супрацоўнічаць з Adidas, які быў іх спонсарам з 1954 года.

Прэзідэнт Нямецкага футбольнага саюза Бернд Ноендорф пракаментаваў гэтае пагадненне так: «Мы з нецярпеннем чакаем супрацоўніцтва з Nike. Будучае партнёрства дазволіць DFB працягваць выконваць ключавыя задачы ў наступным дзесяцігоддзі з мэтай усебаковага развіцця футбола ў Германіі.

Але зразумела адно: да снежня 2026 года мы зробім усё магчымае, каб дабіцца агульнага поспеху з нашым даўнім і цяперашнім партнёрам Adidas», – сказаў Ноендорф.