Усе навіны

«Ювентус» зацікавіўся Грынвудам

23 сакавіка, 17:56

Вінгер «Манчэстэр Юнайтэд» Мэйсан Грынвуд, які на правах арэнды гуляе за «Хетафэ», зацікавіў «Ювентус», паведамляе La Gazzetta dello Sport.

Кіраўнікі «Юве», разглядаючы такі трансфер, прымаюць да ўвагі талент ангельца, яго ўзрост (22 гады) і сітуацыю з кантрактам (яго пагадненне з «МЮ» заканчваецца ў 2025 годзе).

Адзначаецца, што магчымы пераход не будзе бясплатным, але на кошт паўплывае тое, што кантракт гульца з «Юнайтэд» блізкі да завяршэння.

Футбаліст забіў 8 галоў і зрабіў 5 асістаў у 27 матчах за «Хетафэ». Падрабязная статыстыка тут.