Усе навіны

Уладзіслаў Ложкін: «У першым тайме спарынгу з БАТЭ адчуваў сябе добра»

23 сакавіка, 21:05
1

Нападаючы «Славіі» Уладзіслаў Ложкін падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы з БАТЭ (2:0). На яго рахунку два мячы.

– Добрая атрымалася гульня. У першым тайме адчуваў сябе добра, у другім было крыху цяжэй. Рады перамозе і станоўчым эмоцыям.

– Успомні, як забіваў мячы.

– Першы, абгуляў брамніка і «пакаціў» ва ўжо асірацелыя вароты. Пры другім узяцці варот, класна прастрэліў Кірыл Кірыленка. Мне заставалася толькі правільна падставіць нагу. Зрабіў сваю працу. Тое, што патрабуецца ад нападаючага.

– Гульню першага тура ты назіраў з трыбун «Юнацтва». Як табе мазырская публіка?

– Усё выдатна. Добрая падтрымка. Прыемна пры такой іграць. І стадыён спадабаўся. Спадзяюся, балельшчыкаў з кожнай нашай гульнёй будзе больш. Выдатная атмасфера, – сказаў Ложкін.