Усе навіны

Паўабаронца «Віцебска» Лісоўскі: «Славія» класная каманда. Хочацца парадаваць заўзятараў у першым хатнім матчы»

24 сакавіка, 21:43

Паўабаронца «Віцебска» Раман Лісоўскі падвёў вынікі таварыскага матчу супраць «Энергетыка-БДУ» (2:0) і падзяліўся чаканнямі ад першага хатняга матчу сезона супраць «Славіі».

– Калі браць вынікі матчу, то заўсёды прыемна перамагаць, хоць гульня была і таварыская. Гэты спарынг быў падрыхтоўкай да бліжэйшага тура чэмпіянату. Каманда вельмі старалася выконваць усе патрабаванні, якія прасіў трэнерскі штаб у тыднёвым трэніровачным цыкле. Бо мы былі бліжэй да таго, каб забіць яшчэ, чым прапусціць, то перамога была цалкам заслужаная. Аднак, заўсёды ёсць над чым працаваць.

– Раскажы крыху падрабязней пра свой гол са штрафнога. Чаму адважыўся на ўдар?

– Пазіцыя была вельмі нязручная. Да ўдару бачыў, што брамнік чакаў падачу і размяшчаўся высока. Таму я і адважыўся прабіць па варотах. Ударыў так, як планаваў у сябе ў галаве.

– Твае чаканні на хатні матч супраць «Славіі» Мазыр у рамках чэмпіянату?

– Упэўнены, што будзе няпростая гульня. «Славія» класная каманда з добрым падборам выканаўцаў. У першую чаргу хочацца парадаваць заўзятараў у першым хатнім матчы чэмпіянату. Таму, акрамя як на перамогу, мы ні на што не разлічваем, – сказаў Лісоўскі.