Усе навіны

«Астан Віла» заключыла рэкордную дамову з букмекерам Betano

25 сакавіка, 10:34

Бірмінгемская «Астан Віла» з новага сезона будзе выступаць у футболках з лагатыпам новага спонсара. Ім стане грэчаская букмекерская кампанія Betano, пагадненне з якой англійскі футбольны клуб падпісаў тэрмінам на два гады. Кантракт пачне дзейнічаць з пачаткам кампаніі 2024/25, а скончыцца летам 2026 года, калі ў Вялікабрытаніі набудзе моц новы закон, які забараняе любую рэкламу букмекераў на футболках.

Пагадненне з Betano стане рэкордным для бірмінгемцаў. За кожны год кантракту з букмекерам «віланы» будуць зарабляць па 20 мільёнаў фунтаў. Для параўнання, кантракт з цяперашнім тытульным спонсарам – яшчэ адной букмекерскай кампаніяй ВК8, прыносіць клубу ўдвая менш – прыкладна 10 мільёнаў фунтаў у год.