Усе навіны

Эшлі Коўл увайшоў у Залу славы АПЛ

25 сакавіка, 15:12

Былы абаронца «Чэлсі» і «Арсенала» Эшлі Коўл уключаны ў Залу славы АПЛ.

Коўл правёў 384 матчы ў чэмпіянаце Англіі, забіў 15 галоў і аддаў 39 асістаў. З 1999-га па 2006-ы ангелец выступаў за «Арсенал», з 2006-га па 2014-ы – за «Чэлсі».

Разам з Арсеналам Коўл стаў двухразовым пераможцам АПЛ, Кубка і Суперкубка Англіі. З «Чэлсі» левы абаронца выйграў АПЛ, 4 разы перамагаў у Кубку Англіі, 1 раз у Кубку лігі і 1 раз у Суперкубку Англіі. Таксама гулец станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.

Зала славы АПЛ была створана ў 2021 годзе. У яе ўваходзіць Алан Шырэр, Цьеры Анры, Эрык Кантона, Рой Кін, Дэвід Бэкхэм, Дэніс Бергкамп, Стывен Джэрард, Фрэнк Лэмпард, Патрык Віейра, Уэйн Руні, Іан Райт, Пітэр Шмейхель, Пол Скоунз, сэр Фердынанд, Пётр Чэх і Тоні Адамс.