Усе навіны

Экс-галкіпер мінскага «Дынама» Жэкю: «Калі ты заўзеееш супраць сваёй зборнай, ты дзе жывеш, алё?»

25 сакавіка, 16:48

Ураджэнец Адэскай вобласці, экс-галкіпер мінскага «Дынама» Іван Жэкю падзяліўся меркаваннем аб падтрымцы зборнай Беларусі.

– У нас няма іншай альтэрнатывы, якімі б яны не былі, гаворка не ідзе пра тое, што не трэба іх крытыкаваць. Нехта з вялікіх сказаў, што ў шахматы гуляе ўвесь свет, але ніхто нічога не разумее. У футбол не гуляе ніхто, але разумеюць усё.

Якая б зборная ні была, яна самая любiмая, мы ёй павінны быць адданыя. Гэта нашы хлопцы, за якіх трэба заўзеець і перажываць пры любым раскладзе.

Выказваць ім мы можам да і пасля матчаў, але падчас гульні - маразм поўны. Калі ты заўзеееш супраць сваёй зборнай, ты дзе жывеш, алё? – сказаў Жэкю.