Усе навіны

Юрый Мархель: «У матчах Лігі нацый зборнай Беларусі трэба будзе рабіць усё для дасягнення станоўчага выніку»

25 сакавіка, 22:47

Галоўны трэнер зборнай Беларусі U-15 Юрый Мархель прааналізаваў расстаноўку Карласа Алоса ў гульні з Чарнагорыяй (0:2).

– Што скажаце з нагоды абранай Карласам Алосам схемы? Ці апраўдаў сябе гэты варыянт?

– Галоўны трэнер напэўна зыходзіў з таго, якія футбалісты ёсць у наяўнасці на гэтым вучэбна-трэніровачным зборы. Акрамя таго, ён рыхтуе каманду да выступлення ў Лізе нацый, і таму вырашыў паспрабаваць згуляць менавіта па такой схеме. Апрабаваць яе, так бы мовіць, у баявых умовах. Мяркую, трэнерскі штаб з убачанага на полі зробіць неабходныя высновы.

– Гэта значыць на выбар сістэмы гульні не ўплывала тое, як будзе дзейнічаць супернік?

– Думаю, Алос гэтым занядбаў. Бо лагічна - усё ж матч меў таварыскі статус. Перамога ці параза ў такіх паядынках, па сутнасці, нічога не вызначае. Цяпер ёсць неабходнасць рыхтавацца да восеньскага афіцыйнага старту – Лізе нацый, таму ўсе – і трэнеры, і футбалісты – факусуюцца на гэтым. Вось тады і трэба будзе рабіць усё для дасягнення станоўчага выніку, – сказаў Мархель.