Усе навіны

З «Шахцёра» не здымуць трансферны бан да закрыцця трансфернага акна («Ухо»)

26 сакавіка, 10:47

Паводле інфармацыі Telegram-канала «Ухо», салігорскі «Шахцёр» да закрыцця трансфернага акна 28 сакавіка не здолее зняць з сябе забарону на рэгістрацыю навічкоў.

Нагадаем, у лістападзе стала вядома, што на «Шахцёр» накладзеная забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў да моманту пагашэння запазычанасці ў поўным аб'ёме перад некаторымі дзейнымі гульцамі клуба.