Усе навіны

КНДР не пусціла зборную Японіі ў краіну на матч кваліфікацыі ЧС-2026 – ФІФА можа прысудзіць тэхнічную паразу

26 сакавіка, 14:51

ФІФА адмяніла матч групавога этапа кваліфікацыі ЧС-2026 паміж зборнымі Паўночнай Карэі і Японіі, які павінен быў прайсці 26 сакавіка.

20 сакавіка Футбольная асацыяцыя Паўночнай Карэі паведаміла Асацыяцыі футбола Японіі пра неабходнасць перанесці матч на нейтральнае месца з-за «непазбежных абставін». Японскі бок паведаміў, што гульня не можа быць перанесена ў такі кароткі тэрмін, таму ФІФА адмяніла матч. Хутчэй за ўсё, зборнай Паўночнай Карэі будзе прысуджана тэхнічная параза.

Пасля 3 тураў кваліфікацыі зборная Японіі ідзе на першым месцы з 3 перамогамі, Паўночная Карэя – 3-я з 3 набранымі баламі.