Усе навіны

Нападаючы БАТЭ Ануфрыеў: «З прыходам Алоса зборная выглядае цікава. Відаць, што каманда дружная, хлопцы змагаюцца адзін за аднаго»

27 сакавіка, 17:09

Нападаючы БАТЭ Аляксандр Ануфрыеў распавёў пра тое, як змянілася зборная Беларусі пасля прыходу Карласа Алоса.

– Ці сочыце за выступленнямі нацыянальнай зборнай?

– Безумоўна. Мне гэта цікава, усё ж такі галоўная каманда нашай краіны. Перажываю ў кожнай гульні. З прыходам Карласа Алоса Зборная выглядае цікава. Відаць, што каманда дружная, хлопцы змагаюцца адзін за аднаго, і гэта вельмі ім дапамагае.

Думаю, хлопцы яшчэ будуць дадаваць, паказваць добры вынік і рабіць для гэтага ўсё магчымае і немагчымае. У камандзе зараз сабраны лепшыя футбалісты краіны. Што тычыцца нас, мы і далей будзем перажываць і хварэць за іх, і спадзявацца, што ў хлопцаў усё атрымаецца, – сказаў Ануфрыеў.