Усе навіны

Ануфрыеў пра задачы на сезон: «Пятае месца для БАТЭ – гэта нездавальняючы вынік»

27 сакавіка, 23:35

Гулец БАТЭ Аляксандр Ануфрыеў расказаў пра задачы барысаўскага клуба на сезон.

– БАТЭ стаў пятым у мінулым сезоне. На ваш погляд у гэтым сезоне рэальна забрацца ў тройку?

– Вядома, пятае месца для БАТЭ – гэта нездавальняючы вынік. У мінулым сезоне ў каманды быў падабраны нядрэнны склад. Аднак я не магу судзіць на сто адсоткаў, бо не ведаю ўсёй унутранай кухні.

Але ў гэтым клубе заўсёды перад камандай стаялі самыя высокія задачы: узняцца як мага вышэй, у кожнай гульні выдаваць максімум і перамагаць. Такая наша мэта і на цяперашні сезон, – сказаў Ануфрыеў.