Усе навіны

Жыру прыняў рашэнне перайсці ў МЛС – «Мілан» разглядае Зіркзе і Дзёкерэша як замену французу

28 сакавіка, 16:32

Форвард «Мілана» Аліўе Жыру не будзе працягваць кантракт з клубам, паведамляе TUTTO Mercato WEB.

Дзеючы кантракт 37-гадовага француза заканчваецца летам 2024-га, Жыру прыняў рашэнне пакінуць клуб, за які ён выступае з 2021-га.

Даўнім жаданнем Аліўе з'яўляецца пераезд у МЛС, таму ён разглядае пераход у «Лос-Анджэлес» – клуб, з якім у «Мілана» існуе прынцыповае пагадненне па пераходзе гульца.

Жыру перайшоў у «Мілан» з «Чэлсі» за 2.85 мільёна еўра. Да гэтага ён гуляў у «Арсенале», «Манпелье» і «Грэноблі».

У гэтым сезоне Жыру правёў 36 матчаў, аформіў 14 галоў і аддаў 9 асістаў. Падрабязная статыстыка 9 нумара «Мілана» тут, кар'еру форварда можна паглядзець тут.

У сваю чаргу, італьянскі клуб пачаў пошукі замены для форварда – сярод кандыдатаў адзначаюць Джошуа Зіркзе («Балоння»), Беньямін Шэшка («Лейпцыг»), Віктар Дзёкерэш («Спортынг») і Сант'яга Хіменэс («Феенорд»).