Усе навіны

Хаві падаў у суд на двух журналістаў

28 сакавіка, 23:55

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві падаў у суд на журналістаў Мануэля Жабуа і Хаўера Мігеля за інфармацыю, якую яны далі ў апошнія тыдні.

Жабуа, які з'яўляецца журналістам El País, сказаў, што Хаві раскрытыкаваў ягоны матэрыял: «Гэта было прыватна, праз паведамленні і даволі брудным спосабам. Ён выйграў усё і думаў, што з-за гэтага стаў недатыкальным».

У асяроддзі трэнера запэўнілі, што Хаві ніколі не кантактаваў з журналістам. У выніку, Жабуа сказаў, што Хаві не рабіў гэта напрамую, а праз трэціх асоб. Трэнер сказаў, што гэта не так, і таму падаў на Жабуа ў суд.

Хаві таксама падаў у суд на Хаўера Мігеля, які пісаў, што трэнер прымусіў чальцоў свайго штаба пакласці іх мабільныя тэлефоны яму на стол, каб праверыць, хто зліваў інфармацыю.

Па словах Хаві, гэтая інфармацыя з'яўляецца абсалютна непраўдзівай, і даў Мігелю час на яе абвяржэнне. Калі ён гэтага не зробіць, судовы працэс будзе працягнуты.