Усе навіны

Ямаль можа згуляць на Еўра і на Алімпіядзе, у «Барсе» лічаць, што празмерная нагрузка дрэнна адаб'ецца на прагрэсе гульца

29 сакавіка, 15:01

Нападаючы «Барселоны» Ламін Ямаль можа згуляць на Еўра-2024 і на Алімпіядзе найбліжэйшым летам, паведамляе Relevo.

Іспанская футбольная федэрацыя (RFEF) плануе выклік 16-гадовага футбаліста на гэтыя два турніры ў зборную.

«Барселона» баіцца, што празмерная нагрузка можа негатыўна адбіцца на на прагрэсе Ямаля. Каталонцы знаходзяцца ў кантакце з RFEF на гэты конт.

Крыніца пры гэтым адзначае, што кіраўніцтва клуба не жадае паўтарэння сітуацыі, як гэта было з гульцом «блаўграны» Педры, які згуляў 73 матчы ў сезоне-2020/21, уключаючы выступы за зборную, пасля чаго ён стаў часцей траўмавацца.