none
Усе навіны

Алонса паведаміў, што застанецца і працягне працаваць у «Баеры»

29 сакавіка, 17:20

Галоўны трэнер «Байера» Хабі Алонса заявіў, што не збіраецца пакідаць клуб.

«У мяне была добрая сустрэча з прадстаўнікамі «Баера», і я паведаміў ім, што застануся і працягну працаваць у клубе. Пасля размоў пра сваю будучыню я выкарыстаў перапынак, каб падумаць і прыняць рашэнне. Гэтае месца для мяне.

Мая праца ў «Баеры» не завершаная. Я хачу дапамагчы клубу і гульцам развівацца. Я яшчэ малады трэнер, але думаю, што гэта найлепшае рашэнне для маёй будучыні. Я не спяшаюся і ўпэўнены ў гэтым.

Удзячны «Баеру», кіраўніцтву, гульцам, заўзятарам. Я не буду каментаваць цікавасць з боку «Ліверпуля» ці «Баварыі». Гэта вялікія клубы, і ў мяне цесныя сувязі з імі, але я знаходжуся там, дзе хачу быць.

Цяпер не час вырашаць сваю будучыню, я хачу развівацца ў «Баеры», – сказаў Алонса.