Усе навіны

Дзмітрый Алісейка: «За другі тайм боязі ўвогуле не было. Мне здавалася, «Дняпро» быў бліжэй да гола, чым «Арсенал»

29 сакавіка, 22:28

Абаронца «Дняпра» Дзмітрый Алісейка пракаментаваў матч з «Арсеналам» (0:0) у другім туры ЧБ.

– Мне здаецца, гэта была ў большай ступені роўная гульня. У першым тайме ў суперніка былі крыху вастрэйшыя моманты, пасля перапынку, я лічу, мы іх перайгралі і не далі нічога стварыць каля сваіх варот. Плюс самі не забівалі свае моманты. Я пакуль наогул не разумею, як Каргба не рэалізаваў свой «жалезны» момант. У цэлым, лічу, нічыя – заканамерны вынік.

– Як ты думаеш, чаму ў першым тайме не асабліва атрымалася гульня ў атацы?

– Не скажу, што перахваляваліся. Але скажу па сабе, што неяк цяжка ўваходзілі ў гульню. Потым ужо разбягаліся і стала больш камфортна.

– Тое, што дождж пайшоў па ходзе гульні, ніяк не перашкаджала гуляць?

– Не, не перашкаджала, проста поле стала больш глейкае і цяжкае.

– У канцоўцы сустрэчы былі стандартныя становішча як у нашай каманды, так і ў суперніка. Не было боязі, што можна ўпусціць і гэты адзін бал?

– Ну, калі сапраўды, за другі тайм боязі наогул не было. Мне здавалася, што мы былі бліжэй да гола. Мы таксама больш упэўнена сталі дзейнічаць ззаду, наперадзе больш стваралі. Але, вядома, са стандартных палажэнняў нам трэба больш выціскаць, мы няўдала іх сёння выкарыстоўвалі.

– Для цябе гэта быў першы хатні матч у складзе нашай каманды. Як табе атмасфера і стадыён?

– Стадыён – выдатны, заўзятары – шыкоўныя, падтрымка – вар'ятка! Шкада, што не змаглі парадаваць гледачоў перамогай. Будзем старацца выйграваць у далейшым, – сказаў Алісейка.