Усе навіны

Біёнчык пра 3:2 з «Віцебскам»: «Цікавы матч з багаццем галоў, з добрым сюжэтам. Цешыць, што «Славія» выруліла гэты матч і перамаглі!»

30 сакавіка, 20:40

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся думкамі пасля матчу з «Віцебскам» (3:2) у другім туры ЧБ.

– Добрая, эмацыйная перамога. Прапусцілі два хуткія мячы. Журналістам, адразу пасля гульні, я ўжо сказаў, што гэта першы матч «Віцебску» ў вышэйшай лізе, пасля знаходжання ў першай. Сабраліся балельшчыкі, праводзілі Антона Мацвеенку. Адпаведна гэта стварыла пэўны эмацыйны фон. Безумоўна, сапернік першыя 10 хвілін прапаноўваў актыўнасць, гэта прывяло да нашых індывідуальных памылак. Цешыць, што хлопцы праявілі валявыя якасці, захавалі самавалоданне і ў канчатковым выніку мы вырулілі гэты матч і перамаглі! Рабятам вялікая падзяка. Цікавы матч з багаццем галоў, з добрым сюжэтам. Надалей хацелася б, каб такія сюжэты да прапушчаных мячоў не даводзілі, але гэта частка футбола. Мяне цешыць, што мы выявілі характар і перамаглі ў гэтым матчы забіўшы тры галы і атрымаўшы валявую перамогу. Гэта выдатна!

– Калі былі таварыскія матчы вы казалі, што каманда пад нагрузкамі. Зараз ужо матчы афіцыйныя. Мяркуем, што гэта яшчэ не тыя галоўныя матчы сезона, да якіх вы падводзіце сваю каманду. Бачым, што яшчэ адбіваецца вялікая праца і зараз вы не забываеце пра функцыянальную падрыхтоўку. Ці так гэта?

– Галоўны матч у нас быў і сёння, і будзе праз тыдзень. Мы не падзяляем гульні. Кожны матч для нас важны. Сапраўды, была праведзена пэўная праца на тыдні, калі была паўза на матчы зборных, правялі таварыскі матч з БАТЭ і на гэтым тыдні быў пэўны фон нагрузкі. Вядома, улічвалі і дарогу. Але вы правільна сказалі, што сезон толькі пачынаецца. Спыніцца і надалей не развіваць кандыцыі гэта не правільна. Я рады, што хлопцы выдатна перабудаваліся, праявілі характар і дзейнічалі выдатна.

– Ці лічыце вы, што сапраўдны прафесіянал не звяртае ўвагу штучны або натуральны газон і што трэба гуляць і выйграваць на любым полі, ці так гэта?

– Хочацца гуляць і каб турнір у гэтым напрамку развіваўся. Былі якасныя палі, на якіх можна гуляць і ў перадачу і ў цэлым у футбол. Гэта прыемна будзе і гледачу, і футбалісту і трэнерам. Нажаль, такіх магчымасцяў няма. Зразумела, што гэта каласальныя рэсурсы, каб даводзіць палі да добрага назоўніка. На сённяшні дзень надвор'е такое, што мы іграем на сінтэтыцы. Адпаведна, мы прымаем гэты факт, улічваем гэта і рыхтуемся. Трэніруемся на сінтэтыцы, гуляем на натуральным полі. Хочацца паберагчы нашы трэніровачныя палі, каб яны былі гатовы для нашага далейшага руху і развіцця.

– Першыя дзве замены былі вымушаныя. Ці выканалі задачу астатнія гульцы, якія выйшлі на замену?

– Хлопцы выйшлі, выдатна згулялі і адпрацавалі. Так, мы перастроіліся, таму што на працягу матча мы перабудаваліся, калі быць дакладным, 4 разы. Хлопцам падзяку за разуменне і гнуткасць. Вялікі ім рэспект, – сказаў Біёнчык.