Усе навіны

Рой Кін: «Перад варотамі Холанд найлепшы ў свеце, але яго гульня ў цэлым вельмі дрэнная»

31 сакавіка, 22:53

Былы паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Рой Кін раскрытыкаваў Эрлінга Холанда пасля матчу з «Арсеналам» (0:0).

«Узровень ягонай гульні ў цэлым вельмі нізкі. Ня толькі сёньня. Перад варотамі ён найлепшы ў свеце, але яго гульня ў цэлым для такога футбаліста вельмі дрэнная. Яму трэба дадаваць.

Для мяне ён выглядае амаль як гулец Лігі 2 (4-ы па сіле дывізіён Англіі - заўв. Tribuna.com). Ён павінен дадаць у плане гульні ў цэлым, і гэта адбудзецца ў бліжэйшыя некалькі гадоў», – заявіў Кін.