Усе навіны

Ян-Карла Сіміч: «Тата сказаў, што «Мілан» хоча мяне. Я не паверыў: «Ага, а яшчэ «Барса» і «Рэал»

1 красавіка, 21:29

Абаронца «Мілана» Ян-Карла Сіміч распавёў пра тое, як праходзіў ягоны трансфер у італьянскі клуб.

– Пасля чэмпіянату Еўропы я быў у спартзале і слухаў музыку па тэлефоне. Мой тата напісаў мне: «Мілан» хоча цябе». Я не паверыў яму: «Ага, а яшчэ «Барселона» і «Рэал». Ён адказаў, што гэта праўда, яны тэлефанавалі і хацелі мяне набыць. Тады вакол мяне былі ўсе мае сябры і мне прыйшлося рабіць выгляд, што нічога не адбылося. Я нічога не мог сказаць.

Абаце – нумар адзін, ён паказаў мне, як гуляюць у футбол тут, у Італіі. Значна больш тактыкі. Ён падрыхтаваў мяне да вялікага кроку ў першую каманду. Дзякуючы яму я гатовы гуляць у Серыі А.

«Мілан» – гэта да гэтага часу загадка для мяне. Кожны дзень, калі я прыязджаю сюды, у Міланэла, я бачу гэты лагатып і пытаюся ў сваёй маці: «А ці сапраўды я гуляю за «Мілан»? Усё здаецца сюррэалістычным, – сказаў Сіміч.

18-гадовы немец перайшоў у Мілан летам 2024-га. У гэтым сезоне ён ужо правёў 4 матчы ў Серыі А, вызначыўся голам у дэбютным матчы супраць Монцы.