Усе навіны

Марко Матэрацы: «Я быў перакананы, што «Інтэр» працягне выйграваць з Маўрынью, але вырашыў перайсці ў «Рэал»

1 красавіка, 22:53

Былы абаронца «Інтэра» Маркo Матэрацы заявіў, што партугальскі трэнер Жазэ Маўрынью – лепшы трэнер у кар'еры гульца.

«Найлепшы трэнер, які ў мяне быў. Я абвык быць важным, быць капітанам, але з Маўрынью я стаў губляць значэнне. Але ён быў сумленны са мной з першай хвіліны.

Калі ён аб'явіў, што ідзе – мы плакалі. Я спытаў у яго, чаму ён сыходзіць, чаму ён пакінуў мяне самога. Я быў упэўнены, што з Маўрынью мы зможам працягваць выйграваць, магчыма, не яшчэ адну Лігу чэмпіёнаў, але іншыя тытулы. Але ён ужо вырашыў пайсці ў «Рэал», – сказаў Матэрацы для выдання The Times.

У сезоне 2009/2010 «Інтэр» пад кіраўніцтвам партугальскага спецыяліста выйграў чэмпіянат Італіі, кубак Італіі і Лігу чэмпіёнаў. Улетку 2010 года Маўрынью ўзначаліў «Рэал».

З 2001 па 2011 год Матэрацы згуляў 276 матчаў у складзе «Інтэра», у якіх аформіў 20 галоў і аддаў 5 рэзультатыўных перадач.