Усе навіны

Станіслаў Драгун: «Дзергачоў ужо не атрымліваў такога кайфу ад футбола, каб працягваць»

2 красавіка, 21:26

Экс-капітан БАТЭ Станіслаў Драгун падзяліўся меркаваннем аб завяршэнні кар'еры 22-гадовага брамніка барысаўчан Вячаслава Дзергачова.

– Для ўсіх у клубе гэта было шокам. Ён такі хлопец сам па сабе, не ўпарты, а калі ён вырашыў, значыць усё [гэта канчаткова]. Думаю, яго ўжо наўрад ці хтосьці адгаворыць.

Калі б я яго не ведаў як прыстойнага, то сказаў бы, што гэты хлопец хоча нешта намуціць: сысці бясплатна і праз паўгода ўсплыць у іншай камандзе. Але ведаючы Вячаслава, проста прыняў такое рашэнне. Мабыць, бачыць перспектыву ў іншым кірунку.

– Ён наеўся футболам да 22 гадоў?

– Думаю, так. Ён ужо не атрымліваў такога кайфу ад футбола, каб працягваць. Гэта шчыра. Ён нікога не падманваў, – сказаў Драгун.