Усе навіны

Экс-форвард «Нафтана» расiянiн Ісаеў перайшоў у «Акіян» з чэмпіянату Крыма, за які выступае Хлебасолаў

3 красавіка, 11:40

26-гадовы расійскі форвард Рамазан Ісаеў стаў гульцом «Акіяна» з чэмпіянату Крыма.

У мінулым сезоне Ісаеў выступаў за «Нафтан». У 20 матчах вышэйшай лігі забіў 1 мяч. Падрабязная статыстыка па спасылцы.

Адзначым, за керчанскі «Акіян» таксама выступае 24-гадовы беларускі паўабаронца Міраслаў Хлебасолаў.