Усе навіны

Паўабаронца «Арсенала» Сакута: «Хочацца перамог, нарэшце парадаваць заўзятараў. Але пакуль не атрымліваецца чамусьці»

6 красавіка, 10:25

Паўабаронца «Арсенала» Яўген Сакута пракаментаваў матч з «Віцебскам» (1:1).

– Яўген, нядрэнны матч у выкананні «Арсенала», але зноў без перамогі. Як каманда ўспрымае гэтую сітуацыю?

– Усё спакойна, рыхтуемся ад гульні да гульні. Хочацца перамог, нарэшце-та парадаваць заўзятараў. Але пакуль не атрымліваецца чамусьці. Баявая нічыя сёння, атака на атаку.

– Чаго не хапае пакуль для запаветных трох ачкоў?

– Не ведаю. Можа, дзесьці стрыманасці: не можам спакойна давесці гульню да канца чамусьці.

– Ці здзівіў сёння супернік?

– Не, рыхтаваліся да іх гульні. Яна была чымсьці падобная да футбола «Віцебска» ў мінулым сезоне. І сёлета нічым не здзівілі ў прынцыпе.

– Сёння вы забілі першы гол у вышэйшай лізе. Якія эмоцыі?

– Супер! Рады, што ўдалося ўразіць браму ў пачатку матчу. Дзякуй партнёрам! Яны дапамаглі.

– На 80 хвіліне ў вас было непрыемнае сутыкненне з гульцом «Віцебска». Як самаадчуванне пасля гэтага эпізоду?

– Усё добра, дзякуй.

– Планы на наступны матч?

– Перамагчы і парадаваць заўзятараў! – сказаў Сакута.