Усе навіны

Аляксей Меляшкевіч: «Не сказаць, што «Віцебск» і «Днепр» моцна адрозніваюцца ад каманд першай лігі, а «Арсенал» іх абыгрываў»

6 красавіка, 17:56

Уладальнік дзяржынскага «Арсенала» Аляксей Меляшкевіч распавёў пра становішча спраў у клубе.

Нагадаем, у бягучым сезоне клуб два разы згуляў унічыю (0:0 з «Дняпром», 1:1 з «Віцебскам») і адзін раз прайграў (0:1 з «Тарпеда-БелАЗ»). Па выніках трох тураў «Арсенал» заняў 11-е месца ў табліцы.

– Параўнайце ўмовы супраціву, інфраструктуры ў першай і вышэйшай лізе.

– Інфраструктура для нас моцна не памянялася, у плане самааддачы і супраціву ўзровень вышэйшы, але не сказаць, што «Віцебск» і «Днепр» моцна адрозніваюцца ад каманд мінулага года, а мы іх абыгрывалі. Зараз гэтага зрабіць не ўдалося, дзякуй хлопцам за нічыйныя вынікі.

– Ці моцна памяняліся ўмовы знаходжання ў вышэйшай лізе для «Арсенала» як для прыватнага клуба?

– Прыватных клубаў сёння шмат, канкрэтна для нашага розніца ёсць, больш дзіцячых каманд, і другая каманда будзе гуляць, напэўна, у другой лізе. Канешне, адчуваецца розніца.

– Якія навіны ёсць па стадыёне ў Дзяржынску?

– Не адказваю за праект стадыёна ў Дзяржынску, але праца вядзецца, зараз шукаюць падрадчыка, вобласць вылучыла грошы, спадзяюся, што ў гэтым годзе ў Дзяржынску будзе стадыён.

– Футбалісты, якія належаць маскоўскаму «Лакаматыву» ўзмацнілі Вашу каманду?

– Безумоўна, гэта нават не абмяркоўваецца. Усе моцныя хлопцы, гуляюць у стартавым складзе. Але вы ведаеце, усё бачаць нашу каманду раз у тыдзень, а мы бачым іх кожны дзень.

– Ці ёсць навіны па Вашых дамоўленасцях з маскоўскім клубам?

– Давайце дачакаемся афіцыйнай інфармацыі, – сказаў Меляшкевіч.