Усе навіны

Тэн Хаг пра нічыю з «Ліверпулем»: «Вельмі змешаныя эмоцыі. Расчараваны, што страцілі 7 ачкоў за тыдзень»

8 красавіка, 08:45

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг падзяліўся ўражаннямі ад гульні з «Ліверпулем» у межах 32-га тура АПЛ – 2:2.

«Вельмі змешаныя эмоцыі. З аднаго боку, я расчараваны тым, што мы страцілі сем ачкоў за адзін тыдзень, калі знаходзіліся ў пераможных пазіцыях, але мы павінны вінаваціць толькі сябе ў тым, што зрабілі дурныя памылкі.

З іншага боку, я вельмі ганаруся. Вы бачыце, як мы ўдасканальваемся, і патэнцыял гэтай каманды ўражвае. Я ганаруся. У вырашальных участках мы прайгравалі адзінаборствы, асабліва маладыя гульцы, мы не былі ўпэўненыя, каб выйграваць двубоі. У другім тайме мы заахвочвалі іх лепш гуляць і яны актывізаваліся.

Вілі Камбвала некаторы час трэніраваўся з намі і добра прагрэсаваў. Наступнае пакаленьне павінна паказаць сябе, і ён выдатна спраўляецца. Задача для яго складаецца ў тым, каб рабіць гэта ўвесь час. Выдатная магчымасць для яго.

У нас ёсць іншыя варыянты, напрыклад прыцягненне Каземіра на пазіцыю цэнтральнага хава, але сёння ён заслужыў і прадэманстраваў гэта на полі», – сказаў тэн Гаг.

Пакуль «Манчэстэр Юнайтэд» ідзе шостым у чэмпіянаце Англіі.