Усе навіны

«Фенербахчэ» пасля зрыву матча за Суперкубак Турцыі: «Мы выходзім на поле не для таго, каб перамагаць, а для таго, каб адстойваць свае правы»

8 красавіка, 10:35

На афіцыйным сайце «Фенербахчэ» апублікавалі заяву пасля байкатавання матчу за Суперкубак Турцыі супраць «Галатасарая» 7 красавіка.

Каманда пасля першага прапушчанага мяча пакінула поле, тым самым арбітры матчу залічылі «Фенербахчэ» тэхнічную паразу, а «Галатасарай» стаў уладальнікам Суперкубка Турцыі.

«Сёння, калі мы выходзім на поле не для таго, каб перамагаць, а для таго, каб адстойваць свае правы, мы хочам падкрэсліць:

Не толькі ў футболе, але і ў кожнай галіне, да якой мы належым, мы служым турэцкаму спорту ўсю нашу 117-гадовую гісторыю. У нашым музеі захоўваюцца тысячы трафеяў, заробленыя нашай працай.

Мы падзяляем нацыянальныя каштоўнасці разам з 30 мільёнамі заўзятараў. Мы працягнем настойваць на сваім сёння, заўтра, як і ўчора», – сказана ў заяве клуба.

Раней кіраўніцтва клуба планавала выйсці са складу турэцкай Суперлігі, аднак адклала гэтае пытанне на 3 месяцы.

Нагадаем, пасля гасцявога матчу з «Трабзаспорам» фанаты гаспадароў пачалі выбягаць на поле і біцца з гульцамі «Фенербахчэ». У прыватнасці, Батшуай ударыў аднаго з фанатаў нагой, а Брайт Осеі-Сэмюэл збіваў балельшчыка, які ляжаў на газоне.