Усе навіны

Павал Яўсеенка: «Для АБФФ U-17 шанц апынуцца ў Д2 дарагога каштуе. Адназначна будзе цяжка, прыроду не падманеш»

9 красавіка, 15:12

Галоўны трэнер АБФФ U-17 Павел Яўсеенка падзяліўся думкамі аб удзеле каманды ў першай лізе.

– Для нашай маладой каманды сам шанец апынуцца ў гэтым турніры дарагога каштуе. Дзякуй федэрацыі. Змаглі скарыстацца гэтым шанцам спаўна ў першым туры: парадавалі балельшчыкаў, бацькоў, сяброў і тых, хто перажывае за развіццё нашага беларускага футбола.

– Гэтая рэформа федэрацыі, якая дазваляе гуляць нашай зборнай у першай лізе, як яе ацэніце?

– Гэта павінна прынесці карысць усяму беларускаму футболу. Прынамсі развіццю менавіта гэтага пакалення дзяцей. Яны маглі растварыцца недзе па дублях, чакаць свайго шанцу яшчэ два-тры гады і вытрымліваць канкурэнцыю з больш старэйшымі хлопцамі. Тут жа хлопцы адразу ўкліньваюцца ў гэтую канкурэнцыю, спаборнічаюць. Гэта зусім іншыя рэчы. Для іх гэта добры плацдарм для будучыні.

– У першай лізе ў многіх камандах выступаюць ужо дарослыя мужыкі. Ці не цяжка будзе чыста фізічна?

– Адназначна будзе цяжка. Прыроду не падманеш. Але тое, што нашы хлопцы пры гэтым будуць мужаць, мацнець ментальна, фізічна, няма ніякіх сумневаў. І, вядома ж, узровень супраціву не супастаўны з юнацкім першынствам.

– Вы не можаце выйсці ў вышэйшую лігу. Але, уявіце, раптам станеце першымі. Не крыўдна будзе?

– Дай, Бог, канешне. Гэта напалеонаўскія планы. У нас, галоўнае зараз – гэта развіццё рабят. Каб яны мужнелі і сталелі і сталі канкурэнтаздольнымі на міжнароднай арэне.

– Вам абяцалі прэмію за гэтую перамогу. Ці адпачынак большы?

– Адпачынак? Ні ў якім разе. Толькі праца, праца і праца. А наконт прэміі – гэта камерцыйная тайна, – сказаў Яўсеенка.