Усе навіны

Луіс Энрыке: «Я ўяўляю філасофію «Барселоны» лепш, чым Хаві»

9 красавіка, 17:15

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке перад матчам 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны» сказаў, што ён лепш уяўляе філасофію «Барсы», чым Хаві, які ўзначальвае каталонскі клуб.

– Хто лепш ўяўляе філасофію «Барсы» – я ці Хаві? Несумненна, гэта я. Гэта маё меркаванне.

Валоданне мячом, галы, ціск, тытулы, трафеі. Я ўяўляю «Барсу» лепш, нават калі іншыя думаюць інакш, – сказаў Луіс Энрыке.

53-гадовы Луіс Энрыке выступаў за «Барселону» з 1996 па 2004 год, а з 2014 па 2017 трэніраваў каманду. Разам з «Барсай» ён выйграў 9 трафеяў – Ла Лігу (3 разы), Кубак Іспаніі (2) Суперкубак Іспаніі, Лігу чэмпіёнаў, Суперкубак УЕФА і клубны чэмпіянат свету.

Матч «ПСЖ» – «Барселона» адбудзецца 10 красавіка. Пачатак а 22:00.