Усе навіны

Энрыке пра Мбапэ: «Я не кажу пра аднаго гульца, я хачу казаць пра ўсю каманду»

9 красавіка, 18:19

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке ў чарговы раз раскрытыкаваў журналістаў за пастаянныя пытанні пра форварда каманды Кіліяна Мбапэ.

«Вы ўвесь час пытаецеся ў мяне ці згуляе Кіліян, як там Кіліян… Я не кажу пра аднаго гульца. Я хачу казаць пра усю каманду.

Мы ў добрым настроі, у добрым моманце. Было б добра трапіць у паўфінал Лігі чэмпіёнаў», – сказаў Энрыке.

У гэтым сезоне Мбапэ забіў 39 мячэй і аддаў 9 асістаў у 40 матчах. Падрабязная статыстыка 25-гадовага француза тут.

«ПСЖ» прыме «Барселону» 10 красавіка. Пачатак – 22.00.