Усе навіны

Бароўскі пра 0:2 з «Арсеналам»: «Аналізаваць няма часу, у «Іслачы» праз тры дні важная гульня ў Кубку – забываем усё і рыхтуемся да яе»

13 красавіка, 22:01

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі пракаментаваў паражэнне ад «Арсенала» (0:2) у матчы чацвёртага тура ЧБ.

Адзначым, што ў бягучым сезоне ЧБ «Іслачы» не ўдалося перамагчы ні ў адной гульні.

«Увогуле, як кажуць адмоўны вынік – таксама пэўны вопыт. Гэтая зацягнутая паласа без перамог, відаць, для чагосьці нам патрэбна. Не проста так мы патрапілі ў гэтую сітуацыю. Не памятаю, каб падобнае здаралася на старце сезона раней. Значыць, нам трэба, для нашых будучых здзяйсненняў, каб кожны сёе-тое перагледзеў. Нешта аналізаваць няма часу, у нас праз тры дні вельмі важная гульня ў Кубку. Таму забываемся на ўсё і рыхтуемся да яе», – сказаў Бароўскі.

Нагадаем, 17 красавіка ў 18:00 «Іслач» згуляе з «Тарпеда-БелАЗ» у паўфінале Кубка Беларусі.