Усе навіны

Сяргей Бароўскі: У «Іслачы» праблема: «Макась з мікратраўмай, Буцько і Роўда пакуль не трэніруюцца, Мітрафанаў – праблемы з каленам»

13 красавіка, 22:16

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі расказаў пра праблемы са складам.

– Чаму [у матчы з «Арсеналам»] вырашылі ў старце выкарыстоўваць Усевалада Ніхаева?

– Была пэўная задумка. Мы шукаем варыянты нападу, таму што вельмі шмат траўміраваных нападаючых. Аляксандр Шасцюк не ўвайшоў у патрэбныя кандыцыі, застаецца адзін Макась. Таму і спрабуем розныя варыянты.

– Як сябе адчувае Аляксандр Шасцюк?

– Сёння Аляксандр з'явіўся ў матчы. У нас праблема, што Макась з мікратраўмай, Аляксандр Буцько і Глеб Роўда пакуль не трэніруюцца, а Мітрафанаў мае праблемы з каленам. У гэтым пляне ў нас выбар вельмі мізэрны. Таму паспрабавалі адзін варыянт, не атрымалася – перайшлі да іншага. На Кубак ужо патрэбен іншы настрой. Сёння мы пакуль што былі расьсеяны.

– Падзяліцеся чаканнямі ад Кубка Беларусі?

– Любая каманда, якая дайшла да гэтай стадыі хоча быць у фінале і змагацца за трафей, – распавёў Бароўскі.

Нагадаем, 17 красавіка ў 18:00 «Іслач» згуляе з «Тарпеда-БелАЗ» у паўфінале Кубка Беларусі.