Усе навіны

Паўабаронца «Гомеля» Пухаў: «У распранальні ў перапынку была поўная ўпэўненасць, што даціснем «Дынама» – нажаль, не атрымалася»

13 красавіка, 23:33

Паўабаронца «Гомеля» Цімур Пухаў падзяліўся эмоцыямі пасля матчу з мінскім «Дынама» (0:1) у чацвёртым туры ЧБ.

– Вельмі крыўдная параза. Скажу коратка: трэба забіваць свае моманты. З рэалізацыяй ёсць праблемы. Але магу сказаць, што якасць гульні ў нас паляпшаецца. Не магу ўспомніць, ці былі ў саперніка яшчэ нейкія моманты акрамя забітага мяча. А ў нас уся праблема ў рэалізацыі. Трэба забіваць сваё і спакойна даігрываць.

– Як ацаніце якасць поля сёння?

– Мы моцна хваляваліся за гэта. Думалі, што поле будзе не вельмі добрае, але дзякуй вялікі працаўнікам стадыёна. Я быў прыемна здзіўлены. Поле было добрае, усё было выдатна ў гэтым плане.

– Што скажаце пра атмасферу гульні?

– Атмасфера сёння была проста вар'ятка, даўно не гуляў пры такой падтрымцы. Цябе ўвесь час гоняць наперад. Выбачаемся за гэты вынік, будзем выпраўляцца і пастараемся далей дарыць перамогі нашым заўзятарам. Дзякуй ім, яны прыйшлі ў вялікай колькасці сёння.

– Ці здзівіў сёння супернік?

– Наогул не здзівіў. Але ўсё ж лік 0:1 не на нашу карысць, таму трэба працаваць і выпраўляцца.

– Як настройваў каманду Андрэй Гараўцоў у перапынку?

– Сказаў гуляць далей, што ўсё будзе добра, што мы дадамо і заб'ем. Нажаль, не атрымалася. Але ў раздзявальні ў перапынку была поўная ўпэўненасць, што даціснем «Дынама». Нажаль, не атрымалася. Але зноў жа, будзем працаваць і яшчэ раз працаваць.

– У мінулым туры Вы забілі выдатны гол са штрафнога ў вароты БАТЭ. Калі б такі ўдар быў сёння, прабілі б?

– Так, мы адпрацоўвалі стандарты. Напэўна, я б першы падыходзіў да мяча, бо забіў у мінулай гульні. А ўвогуле абмаўляем з хлопцамі ў моманце. Хто гатовы – той і падыходзіць да мяча. Бывае такое, што чалавек ловіць кураж і ўпэўнены ў сваім удары. Вось так і ў мяне прыкладна было ў матчы з БАТЭ. Тады я адчуў, што магу патрапіць. І забіў. Мусіць, сёння б таксама прабіў, калі б была магчымасць.

– Такія гульні, як пераможная з БАТЭ на выездзе, зараджаюць каманду?

– Так, абавязкова! Калі перамагаем, у распранальні ва ўсіх усмешкі, добрая атмасфера. Хацелі паўтарыць такі вынік, але сёння не склалася. Вельмі горкі прысмак. Маглі выйграць матч, калі б рэалізавалі свае моманты.

– Першы матч у гэтым сезоне на «Цэнтральным». Прыемна было згуляць на гэтым стадыёне?

– Так, даўно не гуляў пры такім антуражы. Калі граў гімн, нават мурашкі пайшлі па скуры. З такой колькасцю заўзятараў адчуваеш сябе футбалістам, хочацца толькі прагрэсіраваць і гуляць, – сказаў Пухаў.