Усе навіны

Уладзіслаў Яцкевіч: «У мінскага «Дынама» адзін-два моманты – яны забіваюць, у «Гомелю» тры-чатыры моманты – мы без забітых мячоў»

14 красавіка, 10:53

Абаронца «Гомеля» Уладзіслаў Яцкевіч падзяліўся думкамі пра матч супраць мінскага «Дынама» (0:1) у чацвёртым туры ЧБ.

– Уладзіслаў, як ацаніце сённяшні матч?

– У плане выніку – адмоўна. Жадалі выйграць. Я думаю, што маглі гэта зрабіць, але... Вось і ўвесь клас: у суперніка адзін-два моманты – яны забіваюць і выйграваюць. У нас тры-чатыры моманты – мы без забітых мячоў.

– Ці можна сказаць, што каманда яшчэ знаходзілася ў эйфарыі пасля гульні з БАТЭ?

– Ды не, гэтая перамога дала станоўчыя эмоцыі, і мы настройваліся сёння толькі на тое, каб выйграць. Іншых варыянтаў у нас не было.

– Чым здзівілі мінчане сёння?

– Не, мы рыхтаваліся і разбіралі іх гульню. Але, як я ўжо і сказаў, у іх момант – гол, у нас момант – няма гола.

– Што ў перапынку сказаў галоўны трэнер?

– Старацца нарошчваць тэмп, ісці наперад. Павінны былі забіць. Нажаль, не атрымалася, – распавёў Яцкевіч.