Усе навіны

Скшынецкі пра грубую гульню з «Іслаччу»: «Суддзя даваў гуляць абодвум бакам – жоўтых картак было мінімум»

14 красавіка, 13:33

Капітан дзяржынскага «Арсенала» Аляксандр Скшынецкі падвёў вынікі матча супраць «Іслачы» (2:0) у чацвёртым туры ЧБ.

– Нарэшце-то перамаглі. Віншую ўсіх заўзятараў, гульцоў клуб з гэтай доўгачаканай вікторыяй. Сёння што запланавалі, тое і атрымалася. Нарэшце забіў наш нападаючы. Прысутнічалі і яшчэ добрыя моманты, маглі забіваць больш. Абарона згуляла на нуль – таксама добра.

– Вы сказалі, што доўга чакалі гэтую перамогу. У распранальні атмасфера не была прыгнечанай з-за таго, што ніяк не ўдавалася набраць тры ачкі?

– Не магу сказаць, што моцна ціснула. Проста нічыі да гэтага былі такія... Здаецца, не прайграеш, але і не перамагаеш. Усё ж такі калі атрымалі вікторыю, больш прыемна рыхтавацца да наступнага матчу. Добра, што зараз няма перапынку. Падыдзем да будучага тура ў добрым настроі.

– Гадзяеў рана пакінуў газон, трымаючыся за руку, у вас бачу шмат крыві. Ці не здалося вас, што сустрэча атрымалася даволі грубай?

– Суддзя даваў гуляць. Прычым абодвум бакам. Жоўтых картак сёння было мінімум. А гэта значыць, што судзьдзя вытрымаў сваю лінію.

– За кошт чаго атрымалася стрымаць атаку «Іслачы»?

– Камандных дзеянняў, самааддачы і максімальнай канцэнтрацыі, – сказаў Аляксандр.