Усе навіны

Аксель Вітцэль: «Барусія» – каманда, якая заўсёды будзе ў маім сэрцы»

16 красавіка, 10:10

Паўабаронца «Атлетыка» Аксель Вітцэль выказаўся напярэдадні матчу ў адказ 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барусіі» Дортмунд.

«Першыя 15 хвілінаў будуць вельмі важныя. Гульня будзе залежаць ад дэталяў як у нападзе, так і ў абароне.

«Барусія» – каманда, якая заўсёды будзе ў маім сэрцы. Я прыехаў туды з Кітая і правёў з сям'ёй у Дортмундзе выдатны час», – сказаў Вітцэль.

Першы матч завяршыўся паражэннем Дортмунда – 1:2.

Матч паміж «Барусіяй» і «Атлетыка» адбудзецца 16 красавіка, пачатак у 22.00.