Усе навіны

Хвастухін пра пераход ў «Лакаматыў»: «Быў на зборах з дублем «Балтыкі» – не склалася з новым трэнерам і кіраўніцтвам»

17 красавіка, 12:18

Расійскі вінгер гомельскага «Лакаматыва» Кірыл Хвастухін распавёў пра пераход ў клуб.

– Як атрымалася, што апынуўся ў гомельскім «Лакаматыве»?

– Быў на зборах з дублем «Балтыкі», там не склалася з новым трэнерам і кіраўніцтвам, таму шукаў новую каманду. Агент распавёў, што ёсць пару варыянтаў, адным з іх быў «Лакаматыў». Нам дваім ён здаўся цікавым і перспектыўным, таму не доўга думаючы паехаў сюды. Тым больш паглядзеўшы гісторыю каманды ведаў, што ў гэтай лізе яна адна з наймацнейшых.

– Кірыла, якая была твая асноўная мэта прыезду ў «Лакаматыў», якія задачы ты ставіў перад сабой?

– У першую чаргу атрымліваць гульнявую практыку. Пачаць прыносіць карысць камандзе галамі і галявымі перадачамі, і натуральна разам з «Лакаматывам» перамагаць як мага часцей, а далей пакуль загадваць не жадаю – усё будзе залежаць ад мяне.

– У Гомелі ёсць дзве каманды, якія выступаюць ў першай лізе, – гэта «Паперпрам» і «Лакаматыў», разглядалі варыянты з агентам паспрабаваць цябе ў «Паперпраме»?

– Акрамя «Лакаматыва» тут ніякіх каманд не разглядалі.

– Як праходзіў прагляд у «Лакаматыве»? Калі табе сказалі, што гатовы падпісаць?

– Прагляд праходзіў адзін дзень на гульні з «Гомелем». Пасля гульні трэнерскі штаб сказаў, што я падыходжу камандзе, так і застаўся тут – сказаў Хвастухін.