Усе навіны

«Арыс» Шпілеўскага ў паўфінале вылецеў з Кубка Кіпра

17 красавіка, 21:57

17 красавіка «Арыс» беларускага спецыяліста Аляксея Шпілеўскага згуляў унічыю з «Амоніяй» у другім матчы паўфіналу Кубка Кіпра.

Пасля паражэння ў першым матчы (0:3) каманда беларускага спецыяліста вылецела з розыгрышу турніру.

У чэмпіянаце падапечныя Шпілеўскага ідуць чацвёртымі за тры туры да канца чэмпіянату.