Усе навіны

Трэнер «Іслачы» Бароўскі пра перамогу над «Тарпеда-БелАЗ»: «Чыста «кубкавы» матч, нервовы... Ніхто не хацеў саступаць»

17 красавіка, 22:07

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі пракаментаваў перамогу над «Тарпеда-БелАЗ» (1:0) у першым паўфінальным матчы Кубка Беларусі.

– Чыста «кубкавы» матч, нервовы ... ніхто не хацеў саступаць. Як звычайна кажуць пры двухматчавым супрацьстаянні: «першы тайм адыгралі, трэба рыхтавацца да другога».

Самы галоўны вынік гэтай сустрэчы-тое што каманда сёння была камандай. Згулялі вельмі дысцыплінавана, праявілі характар. Так, не было асаблівай прыгажосці, але ў Кубку важны вынік. І ў першым тайме мы яго дамагліся.

– Раскажыце калі ласка пра настрой сваіх хлопцаў перад матчам. Ці было ў іх жаданне рэабілітавацца перад сваімі заўзятарамі за вынік у матчы з «Арсеналам»? І наколькі гэта атрымалася зрабіць?

– Як я адзначыў вышэй, сёння мы ўбачылі характар хлопцаў, то што мы ад іх чакалі. У папярэдніх матчах не ўсё атрымлівалася. Але Кубак-ёсць кубак. Гэты турнір прымушае выходзіць на гульні, не думаючы пра тое, колькі ў нас ачкоў набрана, а колькі мы страцілі. Як гаворыцца, тут усё трэба пачынаць спачатку.

Добра, што мы здолелі вярнуцца да тых ментальных пазіцый, на якіх былі ў Віцебску, і ў мінулых кубкавых гульнях. Гульня ў адказ будзе на натуральным газоне, трэба рыхтавацца да трошкі да іншага футболе. Да яе ў нас будзе яшчэ тры сустрэчы, у якіх мы павінны трошкі падцягнуць кандыцыі тых хлопцаў, якія цяпер траўмаваныя, і толькі пачынаюць трэніравацца. Самае галоўнае-што сёння на полі была каманда, характар. Цяпер на гэтай базе трэба рухацца далей, – сказаў Бароўскі.