Усе навіны

Сяргей Бароўскі: «Здалося, што «Тарпеда» робіць стаўку на хатні матч»

17 красавіка, 23:40

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі падчас пракаментаваў гульню «Тарпеда-БелАЗ» у матчы паўфіналу Кубка Беларусі.

– Ці здзівіў вас супернік сёння, ці «Тарпеда-БелАЗ» прадэманстравала той футбол, які вы чакалі?

– Мне падалося, што «Тарпеда» робіць стаўку на хатні матч. Тым цікавей будзе зваротная гульня.

– У другім тайме Віку Булмага быў заменены пасля эмацыйнай сутычкі з супернікам, калі атрымаў жоўтую картку. Гэтая замена планавалася яшчэ да эпізоду, ці ж гэта была спроба перастрахавацца?

– «Тарпеда» зрабіла тое ж самае. Было відаць, што Кавалёў таксама на ўзводзе, і яго таксама прыбралі, каб ён не атрымаў другую жоўтую. Таму, ведаючы характар футбалістаў, трэнер прымае рашэнні, зыходзячы не толькі з гульні, але і з падобных сітуацый.

На трэніроўцы можна падысці і самому супакоіць гульца. А тут? Выйдзеш на поле - не пусцяць ... з броўкі крычаць «Супакойся!»?... У маёй практыцы такога не было, – сказаў Бароўскі.