Усе навіны

Пеп Гвардыёла: «Футбол – гэта забітыя галы, «Рэал» зрабіў гэта лепш у серыі пенальці»

18 красавіка, 09:22

Галоўны трэнер «Манчэстэр Сіці» Пеп Гвардыёла пракаментаваў вылет каманды з Лігі чэмпіёнаў пасля паражэння ў матчы з «Рэалам» (1:1, 3:4 па пенальці).

«Я хацеў бы выйграць, але віншую Мадрыд. Мы зрабілі ўсё, што маглі, мы гралі выключна ва ўсіх аспэктах. Нажаль, мы не змаглі выйграць.

Футбол – гэта забітыя галы, і яны зрабілі гэта лепш, чым мы, у серыі пенальці. Яны ў паўфінале, а мы не. Невялікая перавага. Гэта тое, што ёсьць. Часам вы выйграеце па пенальці, часам няма», – сказаў Гвардыёла.

Украінскі брамнік «Рэала» Андрэй Лунін у пасляматчавай серыі пенальці адбіў два ўдары ад гульцоў «Манчэстэр Сіці» – Бернарду Сілвы і Матэа Кавачыча.