Усе навіны

Экс-трэнер «Шахцёра» Касцюкевіч: «Не разумею, чаму і ў гэтым сезоне з салігорскага клуба знялі столькі ачкоў»

18 красавіка, 15:04

Экс-трэнер «Шахцёра» Мікалай Касцюкевіч падзяліўся меркаваннем аб цяперашнім становішчы спраў у камандзе.

– Сёння за «Шахцёрам» сочыце?

– Так, наведваю матчы. Што тут казаць, не разумею, чаму і ў гэтым сезоне з каманды знялі столькі ачкоў. Утрымацца б у вышэйшай лізе цяпер з такім складам... Той жа Ахмедзі – вельмі добры гулец, але ад яго шмат чаго чакаюць. А што ён можа зрабіць, калі з ім на полі гуляе ў асноўным неакрэплая моладзь? Так, таленавітыя хлопцы, але ім трэба пару сезонаў яшчэ, каб адужэць, згуляцца.

– Як і вы, Станіслаў Сувораў узначаліў каманду ў зусім маладым узросце. Як яго Ацэніце?

– Мы асабіста не знаёмыя, і я не бачыў, як ён кіруе трэніровачным працэсам. А так магу толькі пажадаць поспеху. Дай бог, каб яму разам з камандай удалося захаваць прапіску ў вышэйшай лізе ў гэтым сезоне,– сказаў Касцюкевіч.