Усе навіны

Ягор Філіпенка: «Цяпер няпростая сітуацыя ў свеце. У любым еўрапейскім чэмпіянаце хацеў бы бачыць Ганчарэнку»

18 красавіка, 16:50

36-гадовы беларускі абаронца «Урала» Ягор Філіпенка падзяліўся меркаваннем аб будучыні Віктара Ганчарэнкі.

– Яшчэ ў 2019 годзе вы прасілі Віктара Міхалыча вучыць англійскую мову. Цяпер ёсць прагрэс?

– Не думаю, што ён моцна дадаў.

– Вы таксама жадалі яму патрапіць у еўрапейскі клуб. У якім чэмпіянаце яго бачыце?

– Цяпер няпростая сітуацыя ў свеце. У любым еўрапейскім чэмпіянаце, больш-менш добрым, хацеў бы яго бачыць.

– Ён фанацее ад «Манчэстэр Юнайтэд». Можа, у Англію?

– Там быў Слуцкі. Яму трэба з ім паразмаўляць. Яны, здаецца, яшчэ размаўляюць. Можа, ён дапаможа Віктару Міхайлавічу, – сказаў Філіпенка.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.