Усе навіны

Біёнчык пасля 1:1 з брэсцкім «Дынама»: «Гульцы засмучаныя, але «Славія» на правільным шляху»

20 красавіка, 21:46

Галоўны трэнер «Славіi» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб матчы з брэсцкім «Дынама» (1:1).

– Я думаю, што гэта добры матч быў, у гэтым перакананы і ўдзячны хлопцам за рэалізацыю тых ідэй, якія мы перад сабой ставілі: рэалізацыю ў абароне, рэалізацыю ў атацы. Я ўпэўнены, што мы прыклалі максімум сіл, каб перамагчы, але, як здарылася, так здарылася.

З аднаго боку я бачу, што хлопцы засмучаныя, а з другога – я хацеў бы сказаць, што мы на правільным шляху.

– Чаго камандзе не хапіла, акрамя другога гола?

– Другога гола не хапіла. Я думаю, што мы добра дзейнічалі на стандартах, у абароне, у нападзе дзейнічалі. Не хапіла другога гола.

Чаму? Таму што не хапіла недзе настойлівасці, можа недзе выканання, але мы павінны разумець, што супернік абараняўся, дзейнічаў добра. Хацелася быць больш дакладным, скажам так, у завяршальным удары, – сказаў Біёнчык.