Усе навіны

«Чыноўнік» Булойчык: «Іслачы» і «Слуцку» падпісаны ўжо планы развіцця, «Тарпеда-БелАЗ» – у стадыі ўзгаднення»

26 красавіка, 13:32

Так званы кіраўнік упраўлення спорту мінскага аблвыканкама Лукашэнка Яўген Булойчык распавёў пра падпісанне планаў развіцця клубам ЧБ.

«Губернатарам у мінулым годзе дадзена дакладнае даручэнне – аказваць суфінансаванне клубам. Што гэта значыць? Палову свайго бюджэту зарабляе сам клуб, а іншую палову дае дзяржава. Знаходзьце пяць мільёнаў рублёў – атрымаеце яшчэ столькі ж. Лічу, што прынцып правільны. Усё з гэтым пагадзіліся. Так, нам спатрэбіўся быў час, каб клубы змаглі зрабіць адпаведныя планы развіцця, каштарыс. Па «Іслачы» ўсе дакументы ўжо падпісаныя, па «Слуцку» м таксама. Кажу шчыра: «Тарпеда-БелАЗ» знаходзіцца ў стадыі пэўнага ўзгаднення – пытанне будзе вырашана. «Шахцёр» салігорскі... Ёсць моманты, якія трэба яшчэ ўрэгуляваць.

Што тычыцца «Арсенала», то яны самі яшчэ не прынялі рашэнне – ці патрэбна ім дзяржпадтрымка?», – сказаў Булойчык.