Усе навіны

Вірц і яго сям'я разглядаюць «Баварыю» як прамежкавы крок перад пераездам за мяжу

27 красавіка, 10:37

Фларыян Вірц з'яўляецца галоўнай мэтай «Баварыі» ужо на лета 2025 года, паколькі яшчэ сезон футбаліст будзе гуляць за «Баер», паведамляе Фларыян Плеттэнберг. На 20-гадовага немца да гэтага часу прэтэндуюць і іншыя топ-клубы, такія як «Рэал», «Манчэстэр Сіці» і «Ліверпуль», але калі мюнхенцы змогуць дазволіць сабе яго трансферны кошт, то будуць мець добрыя шанцы на падпісанне. Паўабаронца і ягоная сям'я разглядаюць «Баварыю» як прамежкавы крок перад пераездам за мяжу ў будучыні. У гэтым сезоне на рахунку Фларыяна 17 галоў і 19 дзейсных перадач у 43 матчах.